Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 ноября

Ваша бяспека – у вашых руках

З надыходам асенне-зімовага перыяду паступова скарачаецца працягласць светлавога дня. Менавіта ў гэты час неабходна з большай увагай аднесціся да выкарыстання святлоадбівальных элементаў. Магчыма, яны дапамогуць вам пазбегнуць небяспечных сітуацый на дарозе.
Калі пешаход мае флікер, то рызыка наезду на яго аўтамабіля зніжаецца ў 6-8 разоў. Вадзіцель убачыць чалавека без святлоадбівальных элементаў у цёмны час на адлегласці да 25-30 метраў. А дзякуючы флікерам, пры руху з блізкім святлом фар вас заўважаць на адлегласці да 130 – 140 метраў, а з далёкім – да 400. Гэта дае кіроўцу аўтамабіля дадатковы час для прыняцця найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду. Веласіпедыстам і кіроўцам гужавых павозак  пажадана надзяваць камізэлькі павышанай бачнасці.
– Трэба заўсёды мець пры сабе святлоадбівальныя элементы, нягледзячы на тое, у які час вы апынуліся на вуліцы. Жыццё пешахода знаходзіцца толькі ў яго ўласных руках, тым больш, што каштуюць флікеры не такія вялікія грошы, каб падвяргаць сябе смяротнай небяспецы. За невыкарыстанне святлоадбівальных элементаў пры руху па дарозе ў цёмны час прадугледжаны штраф у памеры да трох базавых велічынь, а калі пешаход стварыў аварыйную сітуацыю – да васьмі, – адзначыў інспектар АДАІ РАУС Віктар САРОКА.
Аляксей РАГУЛЁЎ
Поделиться: