Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 ноября

«Эверэст» не на вышыні

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з органамі дзяржаўнага санітарнага і пажарнага нагляду праверыў дзейнасць установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва”.
Акрамя невыканання працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, выяўлены неадзінкавыя парушэнні пры ажыццяўленні Цэнтрам фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У іх ліку: незаконнае атрыманне сродкаў з бюджэту, несвоечасовыя разлікі з працаўнікамі пры іх звальненні, парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, вядзенні бухгалтарскага ўліку, заключэнні грамадзянска-прававых дамоваў. Таксама ўстаноўлены парушэнні супрацьпажарных і санітарных нормаў.
Ва ўстаноўленым парадку разглядаецца пытанне аб прыцягненні Цэнтра і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Поделиться: