Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 ноября

Даніна павагі падзеям мінулага

Прадстаўнікі раённай улады, ветэраны працы, члены раённых арганізацый КПБ, ГА “БРСМ”, “Белая Русь” і працоўных калектываў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 99-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
­
Пасля ўскладання кветак да помніка Уладзіміру Леніну з прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, які адзначыў, што, нягледзячы на супярэчлівыя меркаванні наконт падзей тых часоў, іх станоўчыя вынікі для нашага грамадства сталі сапраўды непахіснымі.

Гэтыя словы ў сваёй прамове падтрымала і лідар раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ, узгадаўшы дасягненні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнай і тэхнічнай рэвалюцый – усяго, што спрыяла будаўніцтву мацнейшай індустрыяльна-аграрнай дзяржавы.

Вольга НАБОКАВА
Фота аўтара­
Поделиться: