Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 ноября

Турнір у імя памяці

У перадапошні дзень кастрычніка на базе ФАКу “Друць” адбыўся адкрыты турнір па міні—футболе сярод супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Спаборніцтва, якое праводзіцца кожны год, прысвечана памяці міліцыянераў райаддзела Віктара ЦЕЛЕШАВА і Валерыя ШУМІЛАВА. Перад адкрыццём турніру праваахоўнікі ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі і наведалі магілы калег, загінуўшых пры выкананні службовых абавязкаў.

У напружаным матчы сышліся каманды Бялыніцкага РАУС і ветэранаў органаў унутраных спраў. Перамогу святкавалі дзеючыя супрацоўнікі райаадзела. Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы кіраўніцтва ФАКу “Друць”.
­
­Вольга ГОЛЬЦАВА
Поделиться: