Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 ноября

“Тэатральная восень” завітала ў Ланькаў

У рамках штогадовага агляду—конкурсу “Бялыніцкая тэатральная восень” сельскія ўстановы культуры радуюць сваіх гледачоў цікавымі аматарскімі пастаноўкамі.

Самадзейныя артысты з аграгарадка Ланькаў вырашылі звярнуцца да творчасці нашага земляка, пісьменніка-гумарыста Мікалая ПАДАБЕДА. У спектакль увайшлі шэсць гумарэсак: “Абулі ў лапці”, “Чыя жонка лепшая?”, “Мядовы месяц пасля разводу”, “Правучыў”, “Пазыч, кумка, СНІДу” і “Пагулялі на халяву”. На прэм’еру запрасілі і аўтара іх.

— Быць гумарыстам – вельмі адказная задача, — падзяліўся ўражаннямі з артыстамі пісьменнік пасля ­прэм’еры. — Калі пісаў тэксты, то кожнае слова прапускаў праз сваё сэрца. Падчас спектакля ўбачыў, як рэагуе зала, што гучыць смех і гледачы перажываюць за герояў. Гэта мяне вельмі парадавала.

Спектакль і сапраўды праляцеў на адным дыханні. Крыху больш чым за паўгадзіну на імправізаванай вясковай вуліцы адбываліся вясёлыя гісторыі, вырашаліся праблемы і нечаканыя сітуацыі. Выдатна ўжыліся ў ролі суседзяў работнікі Ланькаўскага СЦК і ВЧ Валерый МАКАРАНКА, Ірына ЕМЯЛЬЯНАВА, Леанід ДЗЕРАВЯШКІН, Людміла МЯДЗВЕДЗЕВА і Аліна АРЛЁНАК.

— Я ў такой пастаноўцы ўдзельнічаю ўпершыню, — гаворыць аб сваім дэбюце жыхарка аграгарадка Ланькаў Ларыса АТРОШКІНА. — Ад тэатральнага мастацтва заўсёды была вельмі далёка. А тут запрасілі паўдзельнічаць у спектаклі і, ведаеце, вельмі спадабалася.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
­ Поделиться: