Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 ноября

Дасягненні красамоўней за словы

­Яшчэ ў далёкім 1984 годзе Святлана ЛЯНЕЎСКАЯ звязала сваё жыццё з СВК “Калгас “Радзіма”. І па сённяшні дзень аператар машыннага даення шчыруе на гэтым сельгаспрадпрыемстве, выконваючы складаныя заданні на малочна-таварным комплексе ў вёсцы Навасёлкі.

За тры дзесяцігоддзі ў жывёлагадоўлі Святлана зарэкамендавала сябе як адказны работнік, які на выдатна ведае сваю справу. Яна неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі абласнога і раённага ўзроўняў, а па выніках 2002 года ўдастоена спецыяльнай прэміі аблвыканкама “Чалавек года”. І сёлета такую ж прэстыжную адзнаку за мінулагоднія высокія паказчыкі Святлана Віктараўна     атрымала ад райвыканкама.

— Трэба любіць сваю прафесію, — прызнаецца аператар. — Лічу, што ад кожнага работніка залежыць дабрабыт гаспадаркі. У нас шмат рупліўцаў-прафесіяналаў, якія прыкладаюць максімум намаганняў для развіцця калгаса.

Кіраўніцтва сельгаскааператыва зноў даверыла Святлане Лянеўскай адзін з самых важных участкаў жывёлаводчай дзейнасці – радзільнае аддзяленне.

— Гэта прызначэнне не выпадковае, а заслужанае, — адзначае галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА. — Прафесіянал з багатым вопытам выконвае любыя складаныя задачы якасна. Адметна, што і дачка Святланы Лянеўскай, Ганна КАЗАКОВА, працуе тэхнікам-асемянатарам на нашым сельгаспрадпрыемстве. Ні для каго не сакрэт, якія высокія патрабаванні прад’яўляюць у калгасе да кадраў, бо менавіта добрасумленны падыход нашых людзей да сваіх прафесійных абавязкаў і забяспечвае росквіт жывёлагадоўчай галіны.

Святлана Віктараўна адчувае падтрымку і павагу не толькі з боку праўлення кааператыва. Калегі, якія ўжо шмат гадоў робяць поруч з жанчынай, гавораць пра яе шмат і з цеплынёй.

— Напэўна, яшчэ не сустракала на сваім жыццёвым шляху такога чалавека, як мая напарніца, — гаворыць аператар машыннага даення Вольга ПАНЦЯЛЕЕВА. — Яна заўсёды выслухае, дапаможа парадай. У нас склаўся сапраўдны тандэм — разумеем адзін аднаго без слоў.

ДАРЭЧЫ

Рупліўцы МТК у вёсцы Навасёлкі за мінулы год надаілі 4 934 тоны малака, у параўнанні з 2014 – на 269 тон больш. Было рэалізавана амаль 3 115 тон малака гатункам “экстра” і болей за 1 643 тоны — вышэйшым.

Усяго працаўнікі ферм і комплексаў СВК “Калгас “Радзіма” за студзень-кастрычнік 2016 года атрымалі 11 107 тон малака, у тым ліку калектыў Навасёлкаўскага МТК – 4 073 тоны.
Вольга ГОЛЬЦАВА
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК­
Поделиться: