Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 ноября

Расійскія журналісты наведваюць Магілёўшчыну

Прадстаўнікі раённай улады і артысты РЦК на мяжы Магілёўскай і Мінскай абласцей у нядзелю сустракалі журналістаў расійскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі ў рамках прэс-тура, які ­праходзіць у гэтыя дні на Магілёўшчыне.

Адведаўшы духмянага бялыніцкага караваю і пабачыўшы невялічкі канцэрт, журналісты адправіліся ў Магілёў, дзе наведалі абласную дзіцячую бальніцу, адну з сярэдніх школ, навукова-вытворчае прадпрыемства “Тэхналіт”, ААТ “Ліфтмаш” і “Бабуліна крынка”.

Сёння журналісты знаёмяцца са Шклоўшчынай. У шэрагу запланаваных для наведання аб’ектаў – гарадская ратуша, каўбасны і цэх па забою і перапрацоўцы птушкі ААТ “Александрыйскае” і інш.

Заключным этапам трохдзённага візіту стане прэс-канферэнцыя з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра ЛУКАШЭНКІ.
Тэкст і фота Вікторыі ДАБРАЛОВІЧ
­ Поделиться: