Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 ноября

Убачыць, удасканаліць і рэалізаваць на практыцы

Важным патрабаваннем сённяшняга дня, накіраваным на павышэнне надояў малака, з’яўляецца вырошчванне рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы, які ў будучым папоўніць дойны статак. У СВК “Калгас “Радзіма” сёлета зрабілі значны крок па ўдасканаленні гэтага працэсу. За  аснову ўзялі даўно вядомую тэхналогію, якую максімальна адаптавалі да патрабаванняў сучаснасці.

У пачатку бягучага года ў вёсцы Саглассе пачаў дзейнічаць жывёлагадоўчы комплекс для вырошчвання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы, пабудаваны гаспадарчым спосабам сіламі калгаснай будаўнічай брыгады з прымяненнем драўляных канструкцый. Зараз гэты лагер летне-зімовага ўтрымання складаецца з чатырох збудаванняў. На доглядзе ў ім знаходзяцца 1042 галавы маладняку БРЖ – 834 цялушкі і 208 бычкоў.

Камплектуецца комплекс маладняком, які пераводзіцца з іншых ферм сельгасарганізацыі. Тут утрымліваюцца ў як мага больш набліжаных да натуральных прыродных умовах тэхналагічныя групы 4-8, 8-12, 12-18 месяцаў. Доглядам цялят у лагеры заняты ўсяго тры жывёлаводы – Ніна АНДРЭЙЧЫКАВА, Мікалай ЛЯНЕЎСКІ, Аляксандр ЛЯЙБОВІЧ, якія займаюц­ца кармленнем іх, сочаць за рацыёнам цялушак і бычкоў, захоўваюць патрабаванні санітарыі і парадак. Добрыя ўмовы ўтрымання і тэхналагічны догляд спрыяюць атрыманню сутачных прыбаўленняў у вазе не ніжэй як 1000 грамаў.

– Разумеючы важнасць узнаўлення дойнага статка, – расказвае начальнік жывёлагадоўчага комплексу “Усход” СВК “Калгас “Радзіма” Святлана КАЛАКУСТАВА, – у гаспадарцы створаны сучасны тэхналагічны ланцужок, часткай якога з’яўляецца прымяненне перадавых тэхналогій вырошчвання рамонтнага маладняку. Акрамя таго, дзякуючы ўвядзенню ў эксплуатацыю лагера летне-зімовага ўтрымання знізілася шчыльнасць жывёлы на іншых малочна-таварных фермах і комплексах, на якіх дзейнічае прынцып “усё пуста – усё занята”: секцыі запаўняюцца і вызваляюцца ў адзін прыём. Перад кожным наступным запаўненнем новымі партыямі БРЖ праводзіцца ачыстка памяшканняў, іх дэзінфекцыя і бягучы рамонт. Укараненне гэтай тэхналогіі цалкам апраўдала сябе, ужо дало станоўчыя вынікі. Ёй зацікавіліся многія сельгаспрадпрыемствы краіны.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ
­Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: