Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 ноября

Выдатны пачатак

Сяргею ВАНЦЭВІЧУ і Таццяне КАНЦАВОЙ пашанцавала пачаць свой працоўны шлях у адным з лепшых сельгаспрадпрыемстваў не толькі нашага раёна, але і вобласці – СВК “Калгас “Радзіма”.

Маладыя людзі працуюць у сельгаскааператыве­ нядаўна, але паспелі добра зарэкамендаваць сябе сярод калег і кіраўніцтва гаспадаркі. Сяргей родам з Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння БАТУ патрапіў у калгас па размеркаванні на пасаду загадчыка машыннага двара і ніколькі не шкадуе аб тым, што так распарадзіўся сваім лёсам.

— І праца мая падабаецца, і калектыў, які ўзначальваю, — гаворыць Сяргей. — А нядаўна праўленне гаспадаркі выдзеліла мне дом з усімі выгодамі.

Таццяна Канцавая працуе бухгалтарам. Яна працягвае сямейную дынастыю: у сельгаскааператыве вадзіцелем шчыруе бацька.

І Сяргей, і Таццяна актыўна ўдзельнічаюць у жыцці сельгаспрадпрыемства і з’яўляюцца прыкладам для працоўнай моладзі. Сёлета праўленне СВК “Калгас “Радзіма” прэміравала іх турыстычнай паездкай у Крым.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Фота аўтара
­ Поделиться: