Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 ноября

Гонар працаваць у “Радзіме”

У СВК “Калгас “Радзіма” зладжаны і мэтанакіраваны працоўны калектыў. Склаўся ён у многім дзякуючы ініцыятыўнаму і вопытнаму кіраўніку сельгаспрадпрыемства Аляксандру ЛАПАЦЕНТАВУ, які на ўласным прыкладзе паказаў падначаленым, якіх вышынь можна дасягнуць, калі сумленна працуеш на зямлі.

Звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай шмат гадоў таму вырашыла сямейная пара Пятра і Святланы КАЛАКУСТАВЫХ. Яны адбыліся не толькі ў прафесіі (Святлана Панцялееўна, дарэчы, узначальвае МТК “Усход”, а Пётр Сяргеевіч кіруе Ермалавіцкай малочна-таварнай фермай), але з’яўляюцца і пачынальнікамі сямейнай дынастыі­. Іх сын Аляксандр цвёрда вырашыў замацавацца ў родным сельгаспрадпрыемстве. Зараз Аляксандр Пятровіч загадвае машынным дваром. Таму дзень работнікаў сельскай гаспадаркі для Калакуставых не толькі прафесійнае, а і сямейнае свята.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Фота аўтара
­
Дарэчы, сваё прафесійнае свята ў гэту нядзелю адзначаць усе рабо­тнікі аграпрамысловай галіны. Ва ўсіх гаспадарках Прыдруцкага краю праведзены ўшанаванні лепшых з лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі. А ў пятніцу ў раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт і ўзнагароджванне перадавікоў—аграрыяў нашага раёна. Падрабязней аб гэтай падзеі чытайце ў наступным нумары раённай газеты.
­
Поделиться: