Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 декабря

Прайшлі занальныя этапы турніру Клуба вясёлых і знаходлівых “Юныя выратавальнікі жартуюць”

У іх прынялі ўдзел больш за 30 каманд раённых аддзяленняў Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў—пажарных.
На занальным этапе, які адбыўся ў Магілёве, гонар Бялыніччыны адстойвала каманда вучняў СШ №2. Яны спаборнічалі са школьнікамі Магілёўскага, Быхаўскага, Чавускага, Горацкага і Шклоўскага раёнаў у двух конкурсах: фрыстайл і біятлон.
На жаль, у абласны этап турніру нашы юныя выратавальнікі не патрапілі, аднак яны годна прадставілі раён і паказалі сваё акцёрскае майстэрства і таленты. Пяцікласніца Варвара СПАДАБАЕВА нават была адзначана журы як адна з лепшых удзельніц сярод шасці прадстаўленых каманд. Дзяўчынка ўразіла ўсіх цудоўным выкананнем гумарыстычных сцэнак.

Аксана ПЛЕСКАНЁВА
Фота з архіва РАНС

Поделиться: