Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 декабря

Адбыўся раённы этап конкурсу інавацыйных праектаў “100 ідэй для Беларусі”

У малой зале кінатэатра “Зорка” днямі адбыўся раённы этап конкурсу інавацыйных праектаў “100 ідэй для Беларусі”, ініцыятарам якога з’яўляецца ГА “БРСМ”.
Сёлета ўпэўненую перамогу атрымаў сацыяльны праект “Дапамога бяздомнай жывёле, або Рука дапамогі” 11-класнікаў СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Яўгена ШПАКАВА і Аляксандра КАЗАКОВА.
Мэта іх праекта – звярнуць увагу на хатнюю жывёлу, якая аказалася на вуліцы, і актывізаваць валанцёрскі рух для таго, каб знайсці братам нашым меншым новых гаспадароў.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Святлана СЕЛЬВАНКОВА ўручыла пераможцам памятныя падарункі і сертыфікат для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: