Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 декабря

Мара дзяцінства ператварылася ў жыццё

І сёлета раённыя ўстановы культуры, адукацыі, медыцыны і іншыя папоўніліся новымі маладымі кадрамі. Не засталася ў баку і сельская гаспадарка.
У ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” пасля заканчэння аграрнага каледжа Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці “Ветэрынар-фельчар” на адпрацоўку былі накіраваны Аляксандра КОЙДА і Аліна АРЦЁМАВА. Абедзве дзяўчыны – ураджэнкі Магілёва.
 Аляксандра з дзяцінства хацела дапамагаць жывёле. Ужо ў другім класе яна марыла стаць ветэрынарным урачом. Бацькі падтрымалі выбар дачкі, толькі папярэдзілі, што хоць гэта праца добрая і запатрабаваная, але вельмі цяжкая. Аднак дзяўчына не адмовілася ад сваёй мары. На прадпрыемстве яна займае пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача. Пад яе наглядам 2 жывёлагадоўчыя комплексы і 7 ферм.
У Аліны таксама любоў да жывёлы праявілася яшчэ ў дзяцінстве. У 9 класе ў яе ўжо не засталося сумненняў, з якой прафесіяй яна пойдзе па жыцці. У таварыстве дзяўчына працуе ветэрынарным урачом.
Для Аляксандры і Аліны райаграпрамтэхзабеспячэнне ўжо знаёмае. Сваю восеньскую практыку яны праходзілі менавіта тут, каб быць бліжэй да дома.
– Нас сустрэлі з цеплынёй. Заўсёды дапамагаюць мудрай парадай, аказваюць дапамогу, – адзначыла Аліна.
У абавязкі дзяўчат уваходзіць вакцынацыя буйной рагатай жывёлы, а таксама выяўленне хворай ці аслабленай, правядзененне лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, кантроль за правільнасцю кармлення і даення.
Па словах маладых спецыялістаў, працаваць ім падабаецца. Таварыства выдзеліла ім утульны дом, стварыла добрыя бытавыя ўмовы.
– Дзяўчаты старанныя і працавітыя, нараканняў на іх няма. Калі нешта не атрымліваецца, мы заўсёды падкажам і ніколі не адмовім у дапамозе, – паведаміў выконваючы абавязкі першага намесніка дырэктара Андрэй Віннікаў.
Аляксей РАГУЛЁЎ
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: