Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 декабря

Да жыхаркі вёскі Мокравічы Ганны ВАРАНОВІЧ завіталі работнікі Ланькаўскага СЦК і ВЧ, каб павіншаваць ветэрана працы з днём нараджэння

Ганна Міхайлаўна ўсё жыццё пражыла ў роднай вёсцы і шмат гадоў прысвяціла працы ў галіне культуры: выконвала абавязкі загадчыка клуба, а з канца 1960-х і да выхаду на пенсію шчыравала ў сельскай бібліятэцы.

У час яе працы ў Мокравіцкім сельскім клубе актыўна дзейнічалі гурткі мастацкай самадзейнасці – харавы, мастацкага слова, драматычны, а самадзейныя артысты фальклорнага ансамбля ўстановы паспяхова прымалі ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх аглядах-конкурсах.­

А ў гэты святочны для Ганны Варановіч дзень любімымі песнямі яе парадавалі артысты ВА “Медуніца” Ланькаўскага СЦК і ВЧ. ­
Тэкст і фота
Андрэя СУПІТАЛЁВА


Поделиться: