Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 декабря

Першая ў гісторыі райцэнтра “Бібліяноч-2016” прайшла 14 снежня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы

­Усе наведвальнікі ў гэты зімовы вечар маглі акунуцца ў непаўторную атмасферу свецкіх раўтаў і баляў ХІХ стагоддзя. У 19.00 пад гукі класічнай музыкі гасцей сустракалі высакародныя дамы ў шыкоўных уборах і запрашалі правесці час у салонах на любы густ і попыт. ­

Жадаючыя даведацца пра сваю будучыню знайшлі цікавым літаратурны салон “Залатога стагоддзя сілуэт” мадам Вольгі ВАЛКОНСКАЙ. Варажба на картах Таро, кафейнай гушчы і нават кнігах прыцягвала ўвагу сваёй містычнай атмасферай.­

Сфатагравацца з Аляксандрам Пушкіным, прымерыць цыліндр і іншыя арыгінальныя аксесуары запрашалі ў салоне “Моднае фота”. А найбольшай папулярнасцю карыстаўся чайны салон “Невыпадковыя сустрэчы”. Усе наведвальнікі хадзілі па бібліятэцы з кубачкамі духмянай гарбаты ў руках.


Запісацца ў бібліятэку ноччу? Калі ласка, запрашаем. Бібліяказіно, арт-салон “Сам сабе мастак”, майстар-клас па рукадзеллі Ірыны КАСЦОВАЙ, выставы аўтарскіх карцін з прыватнай калекцыі Галіны ВАШАНАВАЙ і работ навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў – у гэты вечар было на што паглядзець і чаму падзівіцца.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала літаратурнае лато, у якім прынялі ўдзел дзве каманды адзінаццацікласнікаў СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага і СШ №2. Рабятам трэба было не толькі мець добрыя веды па літаратуры, але таксама праяўляць спрытнасць і кемлівасць. Паміж дзвюма камандамі разгарнулася рэальнае спарбоніцтва. У выніку, з перавагай у 3 балы перамаглі вучні СШ №2. Яны атрымалі білеты ў кінатэатр “Зорка” і салодкі навагодні падарунак. А навучэнцам СШ №1 уручылі білеты на дыскатэку.


Дарэчы, было відаць, што “БібліяНоч-2016” не пакінула раўнадушным нікога з наведвальнікаў. Дзяўчаты з СШ №1 падзяліліся з карэспандэнтам раёнкі сваімі ўражаннямі.

Аліна КУРАНКОВА:

— Было вельмі цікава! Гэта цудоўная магчымасць весела правесці вечар са сваімі равеснікамі, даведацца пра нешта новае, пранікнуцца атмасферай ХІХ стагоддзя. Вельмі рада, што мне давялося прыняць   удзел у гэтай акцыі.


Яніна ВІННІКАВА:

— Мне вельмі спадабалася. Калі б я не была выпускніцай, то ў наступным годзе абавязкова зноў прыняла б удзел у такім мерапрыемстве разам са сваімі аднакласнікамі. Лічу, было б добра зрабіць яшчэ нешта падобнае. І віктарына, і прызы, і ўдзельнікі, і арганізацыя – ўсё было, на мой погляд, вельмі дастойна.



­
­

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ ­
Поделиться: