Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 декабря

Раённая дабрачынная акцыя “Цуды на Раство” праходзіць на Бялыніччыне

Раённая дабрачынная акцыя “Цуды на Раство”, арганізаваная аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з раённым саветам ГА “БРПА”, праходзіць на Бялыніччыне.
Сімвалам яе стала чырвоная рукавічка з эмблемай ГА “БРПА”, “БРСМ” і валанцёрскага руху “Добрае сэрца”, якая паказвае жаданне дзяцей і моладзі Беларусі падарыць кожнаму крышку цеплыні, акружыць клопатам і ўвагай людзей у Навагоднія і Калядныя святы.
У акцыі прынялі актыўны ўдзел піянерскія дружыны ўсіх школ нашага раёна.
Рабяты сабралі шмат карысных рэчаў: спартыўныя прылады, канцылярскія тавары, прадметаы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, настольныя гульні, цацкі, кнігі. Школьнікі сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі.
Падарункі актывісты БРПА ўручылі наведвальнікам карэкцыйнага цэнтра. Для іх супрацоўнікі МЦ “Ветразь” арганізавалі вясё­лыя гульнёвыя праграмы з удзелам Дзеда Мароза і Снягурачкі. Дзеці атрымалі не толькі цацкі і салодкія пачастункі, але і веру ў тое, што цуды здараюцца, і сярод нас ёсць шмат людзей, гатовых аказаць патрэбную дапамогу і падтрымку.

Дзяніс РУЦКІ,
старшыня РА БРПА.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК­

Поделиться: