Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 декабря

З 22 снежня ў нашым раёне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

Менавіта ў гэты дзень у Цэнтры карэкцыйнага навучання для дзетак з асаблівасцямі развіцця адбыўся святочны навагодні ранішнік. На яго завіталі не толькі казачныя персанажы – Дзед Мароз і Снягурачка, але і ганаровыя госці з ліку кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў Бялынічаў і абласнога цэнтра, якія нераўнадушна адносяцца да патрэб маленькіх членаў грамадства. І прыйшлі яны не з пустымі рукамі.
Каштоўныя падарункі для выхаванцаў цэнтра ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА, в.а. начальніка РКЦ №10 “Белаграпрамбанк” Андрэй КОЗЫРАЎ, дырэктар ААТ “Бытпаслугі” Святлана ГАЛАНАВА і намеснік начальніка РАНС Аляксандр ЦЕПЛЯКОЎ. Цёплыя і даўнія сувязі калектыў карэкцыйнага цэнтра падтрымлівае і з прыватнымі прадпрымальнікамі. Прадстаўнікі ПУПТП “Альфазварка” ніколі не заставаліся ў баку ад шэфскай дапамогі “асаблівым” дзецям. Акрамя салодкіх навагодніх падарункаў, выхаванцы цэнтра атрымалі спецыял­ьна прыстасаваны для іх патрэб  санвузел.
Падарункі, клопат і ўвага з боку неабыякавых людзей, безумоўна, растапілі дзіцячыя сэрцы, стварылі для іх сапраўднае свята. І рабяты разам са сваімі выхавацелямі ў адказ на цёплыя адносіны да іх паказалі бацькам і ганаровым гасцям ўсе свае ўменні і таленты: спявалі, танцавалі, дэкламавалі вершы.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК­
Фота аўтара

Поделиться: