Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 января

Раённая шоу-праграма “Фабрыка зорак. Вам, лепшыя з лепшых!” прайшла ў канцэртнай зале раённага Цэнтра культуры

­Напярэдадні самага доўгачаканага свята ўсіх дзяцей і дарослых — Новага года — у глядзельнай зале РЦК адбылося ўшанаванне лепшых з ле­пшых вучняў шко­л нашага раёна.

Правядзенне раённай шоу-праграмы “Фабрыка зорак. Вам, лепшыя з лепшых!” стала ўжо добрай традыцыяй для школьнікаў Прыдруцкага краю. Бо наша зямля толькі прырастае таленавітай моладдзю. Сапраўды, нам ёсць чым ганарыцца! У 2016 годзе вучні раёна займалі высокія прызавыя месцы ў рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах, прадметных алімпіядах, парадавалі спартыўнымі перамогамі. Дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак адзначаны ўзнагародамі за выдатную вучобу.

­

Павіншаваць рабят з заслужанымі дасягненнямі прыйшлі старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ГОБАРАЎ, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Валянціна ЦЫБУЛЬСКАЯ.


Шаноўныя госці шчыра віншавалі з надыходзячымі святамі школьнікам і ўручылі ім заслужаныя ўзнагароды ў намінацыях “Разумнікі і разумніцы”, “Эрудыты”, “Марафон талентаў”, “Хутчэй! Вышэй! Мацней!”, “Сюрпрыз”.

Каштоўны падарунак ад абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын атрымала мнагадзетная маці Наталля ТОЛКАЧ.
­
Не абышлося на свяце і без казачнай гісторыі. Маленькія гледачы дапамаглі Дзеду Марозу і Снягурачцы вызваліць ад камп’ютарных вірусаў чарадзейнае люстэрка і пабывалі ў сапраўдным пераднавагоднім падарожжы. А ўдзельнікі творчых аб’яднанняў па інтарэсах мнагапрофільнага цэнтра “Ветразь” парадавалі ўсіх прысутных захапляльным святочным канцэртам!
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Поделиться: