Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 января

Паездка нецвярозага 34-гадовага бялынічаніна ў апошнюю ноч мінулага года вылілася яму ў 5 адміністрацыйных пратаколаў і немалы штраф

­У 20 хвілін на трэцюю гадзіну ночы 31 снежня жыхар райцэнтра кіраваў аўтамабілем Opel у стане алкагольнага ап’янення. Неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі спыніцца не выканаў. А затым, уцякаючы ад міліцыі, мужчына наехаў на дрэва. У адносінах да яго складзены 5 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
­
Акрамя таго, што парушальнік на тры гады пазбавіцца права на кіраванне транспартным сродкам, яму давядзецца выплаціць штаф у памеры 2219 рублёў.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

Поделиться: