Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 января

За 2016 год у раёне нарадзіліся 208 дзетак Маленькія кветачкі Бялыніччыны

За 2016 год у раёне нарадзіліся 208 дзетак: 112 дзяўчынак і 96 хлопчыкаў.
125 малых зарэгістраваны ў Бялынічах, 22 – у Галоўчынскім сельвыканкаме і 21 –  у Вішоўскім. Самая меншая колькасць – 6 дзетак – аформлена ў Запольскім.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія сталі матулямі, склаў 26 гадоў. Самая старэйшая з іх хутка дасягне 45 гадоў.
У прыгожай паловы чалавецтва ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў нарадзіліся 69 дзетак, ад 30 да 35 – 44.

Дарэчы, 1 студзеня 2017 у 8.35 раніцы ў радзільным аддзяленні ЦРБ з’явіўся на свет хлопчык – першае дзіця новага года.
Летась многія бацькі давалі сваім сыночкам і дочкам арыгінальныя імёны: Дарына, Дамініка, Марта, Мілена, Міраслава, Захар, Дамінік, Платон, Савелій.
Топ-5 самых папулярных жаночых імён 2016 года:
Ксенія
Дар’я
Анастасія
Сафія
Аляксандра
Топ-5 самых папулярных мужчынскіх імён 2016 года:
Кірыл
Мацвей
Мікіта
Станіслаў
Арсеній

Кахання ды згоды!
118 разоў прагучала гэта пажаданне на адрас пар, якія ў 2016 годзе вырашылі стварыць сям’ю.
У святочна аформленай зале ЗАГСу і ў сельвыканкамах за 12 месяцаў мінулага года законным шлюбам пабраліся 236 чалавек. З іх грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца 87 мужчын і 88 жанчын. Астатнія маюць замежны пашпарт: 3 – з Украіны, па 1 — з Расіі і Германіі.
Сярэдні ўзрост жаніхоў – 31 год, а нявест – 28.

Страты 2016-га
За 12 месяцаў мінулага года выдадзены 383 пасведчанні аб смерці. 283 з іх зарэгістраваны ў раённым аддзеле ЗАГСу.
Сярэдні ўзрост мужчын, жыццё якіх абарвалася летась, складае 67 гадоў, жанчын – 79.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Поделиться: