Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 января

Цуды здараюцца не толькі на Раство

У рамках акцыі “Цуды на Раство” і ў сувязі з прафесійным святам – Днём сацыяльнага работніка – да мнагадзетнай сям’і бялынічанкі Ліліі ТКАЧЭНКА завіталі прадстаўнікі галіновай прафсаюзнай арганізацыі. І не з пустымі рукамі, а з падарункамі.

Старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Мікалай ЗАГОРСКІ, начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання аблвыканкама Ірына КАЗЯЛЕЦКАЯ, дырэктар РЦСАН Алена КРУПЕНЬКІНА і старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншы­х устаноў Лідзія ЦАПІКАВА ўручылі Ліліі Васільеўне мульціварку, а дзецям – салодкія падарункі.

— Лілія Ткачэнка больш за 10 гадоў працуе сацыяльным работнікам у РЦСАН, — гаворыць дырэктар установы Алена Крупенькіна. — Яна карыстаецца сярод калег заслужаным аўтарытэтам і мае шмат падзяк ад пажылых людзей, якіх абслугоўвае.

Але самае важнае для жанчыны, безумоўна, тое, што яна адбылася ў самай галоўнай жаноцкай прафесіі – прафесіі маці. Цёплую і дружалюбную атмасферу ў вялікай сям’і адразу ж з парога заўважылі і ганаровыя госці.

— Мы з мужам з маленства прывучылі дзяцей шанаваць і клапаціцца адзін пра аднаго, — раскрыла сакрэт цёплай сямейнай атмасферы мнагадзетная маці. – Так рабілі і мае бацькі.

— Дзякуючы дзяржпадтрымцы мы пабудавалі трохпакаёвую кватэру, атрымліваем адрасную дапамогу… І ўвага з боку прафсаюзнай арганізацыі – прыемны бонус! — падзякавала за клопат аб іх сям’і Лілія Ткачэнка. ­
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара

Поделиться: