Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 января

Напярэдадні Новага года ў Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы “Калядныя старты”

­
На працягу двух дзён лёгкаатлеты розных узроставых катэгорый з усіх куткоў краіны спаборнічалі за званне лепшых у сваіх дысцыплінах.

Адкрылі праграму спартыўнага форуму спаборніцтвы сярод дзяцей па праграме Kids Athletics, удзел у якіх прынялі 12 дружын. Пераможцам іх сталі нашы землякі – каманда раённай ДЮСШ. На п’едэстал гонару ўзняліся таксама юныя  спартсмены СДЮШАР прафсаюзаў (г. Брэст) і СДЮШАР “Буравеснік” (г. Мінск)


У складзе зборнай ДЮСШ трыумфатарамі спаборніцтваў сталі пяцікласнікі Паліна ЗІНКЕВІЧ, Мікіта ІГНАТОВІЧ, Людміла КАЗАКОВА, Іван САЛАЎЁЎ, Ганна ДЗЯМІДАВА (усе – Вішоўская СШ) і Барыс ЕЛІСЕЕЎ (СШ №2).

Рабяты дэманстравалі свае здольнасці ў 12 відах праграмы: спрынтарскім і бар’ерным бегу, паласе перашкод, хуткасных класіках і лесвіцы, кіданні мяча і кап’я, скачках з шастом і інш. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў памятны медаль, дыплом і мяккую цацку, а тройка лепшых каманд прывезла дадому кубкі.


Цярплівая праца трэнераў па лёгкай атлетыцы са сваімі выхаванцамі таксама была адзначана: старшыня ГА “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”, славуты спартсмен Вадзім ДЗЕВЯТОЎСКІ ўручыў трэнеру-выкладчыку ДЮСШ Валянціне ЦЫБУЛЬСКАЙ і настаўніку фізічнай культуры Вішоўскай СШ Аляксандру ДУДАРАВУ памятныя медалі.­
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота з сайта bfla.eu

Поделиться: