Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 января

Сезон канькоў адкрыты!

­Дзякуючы моцнаму марозу, прыхільнікі здаровага ладу жыцця ўрэшце змаглі выйсці на лёд: у суботу, акрамя сямі іншых па раёне, запрацавала і аблюбаванае месца бялынічан і гасцей райцэнтра – каток каля ФАКу “Друць”.

Па словах яго дырэктара Таццяны ЧАРНОВАЙ, нягледзячы на тэмпературу паветра ледзь не 30 градусаў ніжэй за нуль, ужо ў першую гадзіну працы лядовай пляцоўкі яе наведалі звыш 3 дзясяткаў чалавек. Дарэчы, сагрэцца ім на працягу выхадных дзён дапамагалі валанцёры раённай арганізацыі БТЧК, якія прапаноўвалі жадаючым пакаштаваць гарачай гарбаты з пячэннем.

Цяпер, калі мароз крыху “адпусціў”, колькасць аматараў пакатацца на каньках з кожным днём павялічваецца: прыходзіць моладзь, дарослыя з дзецьмі, збіраюцца і аматарскія хакейныя каманды.

Тыя, хто не мае ўласных канькоў, па даступных цэнах могуць набыць іх у пункце пракату, размешчаным у ФАКу. У наяўнасці маюцца таксама санкі і лыжы.

Дарэчы, якасць лядовага пакрыцця пастаянна кантралюецца, работы па яго паляпшэнні вядуцца кожны дзень.

Каток працуе без выхадных, з 8 да 22 гадзін. ­

Вольга НАБОКАВА.

Поделиться: