Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 июня

На вуліцах райцэнтра працягваюць з’яўляцца новыя элементы ўпрыгожвання

Многія бялынічане ўжо заўважылі, што на вуліцах райцэнтра працягваюць з’яўляцца новыя элементы ўпрыгожвання. Робяць горад больш прывабным і яркім прадпрыемствы і арганізацыі.
Так, вуліца Лорчанкі цяпер радуе вока цікавай архітэктурнай формай: збаночак і сыр. А калі паглядзець з другога боку, бачна, што з сыру выглядае шэрая мышка. Гэтую ідэю ўвасобілі работнікі цэха па вытворчасці цвёрдых сыроў ААТ “Бабуліна крынка”.


На тэрыторыі аўтастанцыі супрацоўнікі філіяла “Аўтапарк №7 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” паставілі фігурку гнома-садавода, які трымае ў руках два вядзерцы з вадой.
Мінчанка Аксана МАСКАЛЕЦ, якая толькі сышла з аўтобуса Мінск-Магілёў, падзялілася сваімі ўражаннямі:
— У мяне бялыніцкія карані: маці нарадзілася тут, а жыве ў Магілёве. Сама я выйшла замуж за мінчаніна, жыву і працую ў сталіцы нашай краіны. Часта прыязджаем у райцэнтр у госці да цёткі і бабулі. І заўсёды бачым станоўчыя змены: горад становіцца прыгажэй, утульней. Лічу, што такія рэчы, накшталт гэтых маленькіх скульптур, робяць вуліцы больш адметнымі, надаюць ім нейкую своеасаблівасць.


Каля ФАКу “Друць” знайшлі прытулак казачная божая кароўка і калабок. Гэтыя фігуры паставілі на сваёй тэрыторыі работнікі комплексу.
— Прыемна прагуляцца па райцэнтры, сесці на лавачку і адпачыць у парку, — гавораць пенсіянеркі Ніна КАЎКОВА і Галіна БРОД­АВА. — Вакол чысціня, цішыня, а ўсялякія фігуркі звяроў, розных казачных герояў ствараюць вясёлы настрой. Можна падысці, паглядзець, што новае з’явілася. Горад ад гэтага толькі прыгажэе.

­

Тэкст і фота
Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.
Поделиться: