Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 октября

Работнікі культуры адзначылі сваё прафесійнае свята

Яны захоўваюць і прымнажаюць духоўныя і маральныя каштоўнасці, народныя традыцыі, дораць людзям радасць і добры настрой, дапамагаюць раскрываць творчыя таленты дзяцей і дарослых. Клубныя работнікі, бібліятэкары, музыканты, рамеснікі, работнікі мастацкага музея і кінатэатра, творчых калектываў, выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў – прадстаўнікі ўсіх устаноў культуры раёна ў мінулую пятніцу сабраліся ў РЦК, каб урачыста адзначыць сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў культуры.

Урачыстую сустрэчу адкрыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА. Яна павіншавала работнікаў і ветэранаў працы сферы культуры раёна з прафесійным святам, выказала словы падзякі за высокапрафесійныя адносіны і адданасць сваёй справе, пажадала дасягаць новых творчых поспехаў.

За шматгадовую добрасумленную працу, ініцыятыўную і творчую дзейнасць Ірына Фурсава ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Алене ГРЫБАЙЛАВАЙ, за значны ўклад у развіццё культуры і мастацтва раёна, актыўную канцэртную дзейнасць – Падзячнае пісьмо райвыканкама настаўніку па класе акардэона раённай ДШМ Ларысе ХАРТАНОВІЧ.
Цёплыя словы на адрас работнікаў культуры выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ, галоўны бухгалтар Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля ДЖАФАРАВА, а таксама дэлегацыя горада-пабраціма Рыльска Курскай вобласці на чале з начальнікам аддзела культуры адміністрацыі Рыльскага раёна Марынай КАСЫМАВАЙ.
Ганаровымі граматамі абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за шматгадовую добрасумленную працу і высокае майстэрства адзначаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Ігнатовіч, начальнік групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Сяргей МЯСНІКАЎ і намеснік галоўнага бухгалтара гэтага аддзела Лілія ГАРБУЗАВА.
Ганаровымі граматамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны бібліятэкар Ланькаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла Святлана САХАРАВА і кіраўнік узорнага вакальнага ансамбля “Акварэлькі” Ірына КОСЦІНА.

 

Шэраг работнікаў галіны культуры былі заахвочаны граматамі і падзя­чнымі пісьмамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Марына Касымава перадала прывітальны адрас ад кіраўніцтва адміністрацыі Рыльскага раёна старшыні райвыканкама Анатолю ШЧУПЛЯНКОВУ, а удзельнікі дэлегацыі дапоўнілі выступленні бялыніцкіх майстроў сцэны сваімі канцэртнымі нумарамі.

­

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара.

 

­
Поделиться: