Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
24 сакавіка член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксей Кушнарэнка ў Бялыніцкім райвыканкаме правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. На асабісты прыём да сенатара, у прыватнасці, звярнуўся бялынічанін Генадзь Барысаў. Генадзя Пятровіча цікавіла тое, як у раёне выконваецца вядомы прэзідэнцкі Дэкрэт № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”.
Аляксей Іванавіч падзякаваў Генадзя Пятровіча за нераўнадушнасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю і падрабязна паінфармаваў яго аб дзейнасці пастаянна дзейнічаючай камісіі па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якая аказвае жыхарам раёна канкрэтную дапамогу ў працаўладкаванні.