Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 апреля

Спецыяльны марафон “#спасибомедикам” запусцілі ГА “БРСМ” і “Белпошта”

­Выказаць словы падзякі ўрачам, фельчарам, санітарам і ўсім тым, хто зараз знаходзіцца на “перадавой” па недапушчэнні распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі, можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна правільна ўпісаць у віншавальную паштоўку адрас медыцынскай установы, у якую накіроўваецца пасланне, абавязкова ўказаць хэштэг #спасибомедикам і, канечне, апусціць пажаданне ў паштовую скрыню.

Маркі і канверты не патрэбны, а сама паштоўка можа быць любога стылю і дызайну, нават самаробная. Супрацоўнікі пошты адсартуюць карэспандэнцыю і паставяць спецыяльны штэмпель.

Не застаўся ў баку ад марафону і райкам ГА “БРСМ”.  Прыгожыя паштоўкі са шчырымі словамі ўдзячнасці медработнікам разасланы ў 18 устаноў аховы здароўя раёна.

– Такім чынам мы кажам нашым медыкам, што мы разам з імі, што мы іх падтрымліваем, – распавядае першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА. – Тым, хто сёння на “перадавой” абароны здароўя, будзе прыемна ведаць, што іх паважаюць, помняць і разумеюць важнасць і значымасць іх працы.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

zara.by

­ Поделиться: