Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 апреля

З дастаўкай на дом

У сувязі з напружанай эпідсітуацыяй у краіне разгорнута маштабная кампанія падтрымкі пажылых і адзінокіх людзей, інвалідаў. Менавіта гэтым катэгорыям грамадзян зараз патрэбны асаблівы клопат, каб захаваць іх жыццё і здароўе.

Аб забеспячэнні малаабароненых катэгорый жыхароў раёна самым неабходным працягваюць клапаціцца спецыялісты цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з валанцёрамі РК ГА “БРСМ” і РА ГА “БТЧК”.

У штаце валанцёраў зараз налічваецца 10 чалавек. У РЦСАН гарачая лінія працуе не толькі ў буднія дні, але і па выхадных. Пажылыя людзі (адзінокія або адзінока пражываючыя) могуць па тэлефонах 79-474 і 72-540 замовіць бясплатную паслугу па дастаўцы прадуктаў, лекаў, аплаце камунальных налічэнняў і г.д.

Усе валанцёры забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і строга выконваюць рэжым бяспечнага кантакту. Дарэчы, медыцынскія рэцэпты валанцёры пакідаюць у паштовай скрыні і паведамляюць пра гэта іх адрасату па тэлефоне. Прадукты, адпаведна, даносяць да дзвярэй.

– Па стане на 15 красавіка на гарачую лінію РЦСАН паступілі ўжо 119 заявак. Нашы валанцёры гатовы дапамагчы кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу, – запэўніла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА.

Ва ўсіх валанцёраў Чырвонага Крыжа і БРСМ, работнікаў РЦСАН  ёсць пасведчанне ўстаноўленага ўзору альбо бэйдж. Таму трэба абавязкова яго праверыць.

Нагадваем тэлефоны гарачай лініі, па якой у выпадку неабходнасці адзінокія пажылыя людзі і інваліды могуць звяртацца па дапамогу: 8(02232)79-474, 8(02232)72-540, панядзелак-субота — з 8 да 18 гадзін, нядзеля — з 8 да 13 гадзін.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

zara.by

Поделиться: