Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 июля

Генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч сустрэлася з прадстаўнікамі працоўнага калектыву СВК “Калгас “Радзіма”

­СВК “Калгас “Радзіма” з’яўляецца перадавой гаспадаркай не толькі ў Бялыніцкім раёне, але і ў краіне. Тут паспяхова асвойваюцца новыя тэхналогіі, дзейнічае ўнікальная матывацыйная сістэма, надаецца асаблівая ўвага працоўнай моладзі і ветэранам працы. Гаспадарка ажыццяўляе шэраг сацыяльна-дабрачынных пра­ектаў.

Ірына Акуловіч пацікавілася бягучым станам спраў у гаспадарцы, павіншавала кіраўніка яе Аляксандра Лапацентава з узнагароджаннем яго ордэнам Айчыны ІІ ступені, распавяла пра задачы, якія стаяць перад дзяржаўнымі беларускімі СМІ, калі сучасныя сродкі масавай інфармацыі сталі не толькі сродкам данясення інфарм­ацыі, але і паўнавартаснай зброяй.

Працаўнікі гаспадаркі і іх госця абмяняліся таксама думкамі на тэму рэалій сённяшняга жыцця.

­
­

Міхась КАРПЕЧАНКА.

­ Поделиться: