Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алег САДОЎСКІ правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у райвыканкаме.
У ходзе тэлефоннай лініі жыхарка вёскі Асавец папрасіла дапамагчы разабрацца ў пытанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Якая паведаміла, што падчас вайны яе бацькі і старэйшая сястра былі забітыя фашыстамі за сувязь з партызанамі. Аднак па невядомай прычыне ў такой дапазе ёй адмовілі.
Адна з жыхарак аграгарадка Цяхцін падчас прыёму паскардзілася на нездавальняючае ўтрыманне камунальнай службай раёна вуліцы Лясная. Па словах заяўніцы, падчас ліўняў з праезнай часткі вуліцы на яе прысядзібны ўчастак змываецца пясок, што прыводзіць да заўчаснага разбурэння яе драўлянага плота. Таксама грамадзянка распавяла аб неабходнасці своечасовага правядзення работ па абкосе пустазелля на тэрыторыі аграгарадка і могілках.
Усе пастаўленыя пытанні накіраваны для прыняцця мер рэагавання па кампетэнцыі, а іх рашэнне ўзята старшынёй КДК на кантроль.
Па заканчэнні прыёму Алег Садоўскі сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі горада да святкавання Дня беларускага пісьменства.
Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.