Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
Сёлета раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага—Бірулі адзначыў 50-годдзе з даты заснавання.
Гэту прыгожую дату храм мастацтва сустракае ў новым будынку, які быў узведзены да XXVII Дня беларускага пісьменства і стаў сапраўдным падарункам для нашага горада.
Абнавіўся і склад калектыву супрацоўнікаў музея. Асноўную частку яго складае моладзь: актыўны і крэатыўны дырэктар Таццяна ЦІКУНОВА, а таксама двое маладых спецыялістаў – галоўны захавальнік фондаў Вольга ЛЕЙКО і старшы навуковы супрацоўнік Марыя СІНЯЎСКАЯ.
Зараз у мастацкім музеі актыўна праводзяцца розныя экскурсіі, акцыі і мера-прыемствы. Адно з бліжэйшых прымеркавана да будучага Дня пажылога чалавека. 1 і 2 кастрычніка наведванне музея для пажылых жыхароў і гасцей раёна бу-дзе бясплатным.
Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.