Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 сентября

Падзяліліся планамі, абмеркавалі пытанні

Днямі Бялыніччыну наведала старшыня Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна ЯКУБОВІЧ.

У рамках візіту разам с кіраўніком абкама галіновага прафсаюза Людмілай СТАРАСЦІНАЙ прафсаюзны лідар азнаёмілася з кірункамі працы прафсаюзных пярвічак МЦ “Ветразь” і Цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, а таксама сустрэлася з кіраўнікамі пярвічак устаноў адукацыі раёна.

У актавай зале Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый калегі абмеркавалі надзённыя пытанні адукацыйнай сферы раёна, вобласці і рэспублікі ў цэлым. У прыватнасці яны тычыліся плануемых змен у Кодэксе Беларусі аб адукацыі і Указ № 27 “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый”, якія мусяць ліквідаваць выяўленыя за час яго дзеяння недахопы.

Падчас дыялогу, які атрымаўся сапраўды адкрытым і шчырым, гаварылі і аб аплаце працы маладых спецыялістаў, выдатках на метадычную літаратуру, кампенсуючых і стымулюючых калектыўным дагаворам  і іншымі нарматыўнымі дакументамі даплатах.

Вольга НАБОКАВА.

Фота Аліны ЦЫГАНІЙ.

zara.by

Поделиться: