Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 ноября

Яго пакліканне ў вясковай працы

За час сваёй працы Анатоль Анатольевіч «накруціў» па мясцовых дарогах сотні тысяч кіламетраў. Вясной ён падвозіць ваду да агрэгатаў хімапрацоўкі, улетку заняты на нарыхтоўцы сенажу і жніве, а пасля, амаль усю восень, перавозіць кукурузную масу на сілас і зерне. 

Як чалавек вельмі сціплага складу характара ў сваіх высокіх працоўных дасягненнях руплівец не бачыць асаблівага гераізму. Адказнасць і стараннасць – вось галоўныя складнікі яго працоўных перамог. А яшчэ …дзеці! Калі размова заходзіць пра сям’ю, твар Анатоля Гарбузава святлее. Разам з жонкай Наталляй Пятроўнай яны выхоўваюць чацвёра сыноў і дзвюх дачушак. Старэйшая ўжо, так бы мовіць, на сваім хлебе, працуе лесніком у ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас». Малодшыя пакуль засвойваюць школьныя навукі. Але і дамашніх абавязкаў не цураюцца. Сям’я трымае вялікую дапаможную гаспадарку: каня, карову, свіней, птушку… Кожны выконвае пасільную працу, тым больш, перад іх вачыма прыклад бацькі, які паспявае і ў таварыстве, і дома.

– Анатоль Гарбузаў – прыкладны сем’янін і адказны працаўнік, – гаворыць старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі ААТ «Бялынічы» Тамара ЛАРКОВА. – Ён падае добры прыклад маладзейшым калегам. Неаднаразова Анатоль Анатольевіч уваходзіў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва па дасягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерня і зернебабовых культур. А сёлета заслужана заняў у ім І месца!  На грузавым аўтамабілі МАЗ 555 ён перавёз ад камбайнаў больш за 1700 тон збожжа новага ўраджаю. 

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться: