Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 ноября

На Бялыніччыне працягваецца ўшанаванне лепшых работнікаў АПК

­­Сёння віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – прымалі працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма”. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, што апоўдні прайшло на машынным двары сельгаспрадпрыемства, прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, кіраўнік райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Снытко.

Гаспадарка ў раённым спаборніцтве па выніках прайшоўшых уборачных работ заняла першае месца. Больш за тры дзясяткі механізатараў, вадзіцеляў, жывёлаводаў, спецыялістаў яе адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі аблвыканкама, камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама, райвыканкама, райкама галіновага прафсаюза, дыпломамі і падарункамі райкама “БРСМ” і, вядома ж, – узнагародамі праўлення і прафсаюзнай арганізацыі СВК “Калгас “Радзіма”.

zara.by

Поделиться: