Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 января

Свята завітала да кожнага

Напярэдадні Новага Года людзі з інваліднасцю і грамадзяне сталага ўзросту, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання пры РЦСАН, прынялі ўдзел у навагодніх мерапрыемствах, арганізаваных спецыялістамі аддзялення.
Урачыстасць пад назвай «Новы год адзначым разам танцам, гумарам і песняй» прайшла пры падтрымцы спонсара – СВК «Калгас «Радзіма», які прадаставіў наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання салодкія падарункі.

Удзельнікі мерапрыемства, людзі з інваліднасцю, разам з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды, спявалі песні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах.

Для грамадзян пажылога ўзросту, наведвальнікаў аддзялення РЦСАН, быў праведзены навагодні агеньчык з уручэннем памятных сувеніраў, вырабленых у швейнай працоўнай майстэрні.

Ірына СЕНКЕВІЧ,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце РЦСАН.

zara.by

Поделиться: