Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 февраля

Насуперак непагадзі

Сёлетняя зіма багатая на сюрпрызы надвор’я. Амаль бясконцыя дажджы ў снежні, марозны студзень і снежны люты, здаецца, гэтыя завеі ніколі не скончацца. У гэтыя напружаныя, непагодлівыя дні асабліва актывізуюць сваю працу дарожныя і камунальныя службы.

Трактарыст 5 разраду ДРБУ-170 Міхаіл ПАДОЛЬСКІ ў зімні час года штодзень «на колах». Ён займаецца ачысткай мясцовых дарог ад снегу ў раёне вёсак Эсьмоны, Заазер’е, Шапялевічы. Сваю працу выконвае адказна: тут ходзяць рэйсавыя аўтобусы, службовыя машыны, дый і ўласнага аўтатранспарту хапае. Каб усе вадзіцелі дабраліся да месцаў прызначэння своечасова, яму даводзіцца ахвяраваць часам уласным і нават выхаднымі.

– Такая мая праца, – усміхаецца Міхаіл Аляксеевіч.

– У ДРБУ-170 я раблю амаль 31 год, так што ведаю ўсе дарогі раёна, вядома, людзі чакаюць каб усё было зроблена якасна і хутка. Стараюся не падводзіць. Разам са мной працуе сын Кірыл. Пасля праходжання тэрміновай службы ў войску ён вырашыў звязаць свой лёс са сферай будаўніцтва і абслугоўвання дарог.

Кожны дзень руплівага трактарыста пачынаецца з агляду і падрыхтоўкі да працы замацаванай тэхнікі. Новы МТЗ не падводзіць, яму пашчасціла на клапатлівага гаспадара. Чарговы снежны дзень, але завея не палохае: Міхаіл Падольскі зноў спяшаецца на выезд.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара. 

zara.by

­
Поделиться: