Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 марта

Эканоміка як базіс развіцця

Сустрэчы дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў працягваюцца ў нашым раёне. Днямі старшыні абласнога і раённага аб’яднанняў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Дзмітрый ЯНКОЎ і Святлана ПАТАПЧЫК наведалі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бялыніцкім раёне.

Дзелячыся ўражаннямі ад праймінулага народнага форуму, асаблівы акцэнт Дзмітрый Янкоў зрабіў менавіта на эканамічным складніку праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшую пяцігодку, эканамічнага блоку выступленняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра ЛУКАШЭНКІ і прэм’ер-міністра Рамана ГАЛОЎЧАНКІ.

– Усе добра разумеюць, што менавіта ад таго, як будзе развівацца эканоміка, залежыць дабрабыт нашай краіны і людзей, якія тут жывуць, – адзначыў выступоўца. – На сходзе было агучана, што як у гэтай пяцігодцы, так і ў далейшым у краіне будуць развівацца дадатковыя галіны эканомікі, якія дадуць штуршок для павелічэння валавага дабаўленага кошту, а таксама створаны такія кластэры, калі вакол буйных кампаній будуць функцыянаваць малыя і сярэднія прадпрыемствы, нацэленыя на выраб тых тавараў, што ў цяперашні момант імпартуюцца.

Прыемна адзначыць, што будуць развівацца такія напрамкі як біятэхналогіі, ядзерная энергетыка, фармацэўтыка.

– На сёння ў аптэчнай сетцы краіны рэалізуецца каля 50% медпрэпаратаў беларускай вытворчасці, – сказаў Дзмітрый Янкоў. – Гэту лічбу плануецца давесці да 75%. У бліжэйшай перспектыве будзе праведзена аснашчэнне высокатэхналагічным абсталяваннем цэхаў і прадпрыемстваў, якія створаць новыя магчымасці для павышэння якасці беларускіх лекаў. Увогуле фармацэўтыка і біяіндустрыя павінны стаць аднымі з прарыўных кропак росту прамысловасці.

Выступоўца таксама падрабязна распавёў прысутным аб развіцці такіх галін, як электраіндустрыя і электратранспарт, вытворчасць кампазітных матэрыялаў і мн. інш.

– Словам, адной з важных задач на бліжэйшую пяцігодку стане павелічэнне аб’ёму забяспечанасці ўнутранага рынку менавіта айчыннымі таварамі, – падкрэсліў Дзмітрый Янкоў.

Гэтыя і іншыя пытанні ад шматвектарнасці знешняй палітыкі краіны да выхавання моладзі былі абмеркаваны падчас сустрэчы. Усе прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на хвалюючыя пытанні.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться: