Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 апреля

Падрыхтоўка да летне-пашавага ўтрымання жывёлы

    Падрыхтоўка сельскагаспадарчых арганізацый Бялыніччыны да летне-пашавага ўтрымання жывёлы – адно з галоўных пытанняў, якое разглядалася на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. У сваім выступленні намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Мікалай Тарасюк зазначыў, што ў сельгасарганізацыях раёна налічваецца 32 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 8 395 кароў. Ва ўсіх, акрамя СВК “Лебядзянка”, ёсць комплексы і фермы, дзе жывёла круглы год знаходзіцца на тэрыторыі фермы – гэта каля 11 тысяч галоў. Плануецца, што сёлета выпасацца будзе 19 гуртоў кароў і 16 гуртоў цялушак агульнай колькасцю шэсць з паловай тысяч галоў.
    Разам з тым, Мікалай Тарасюк адзначыў, што сельгасарганізацыі падрыхтаваныя да летне-пашавага перыяду не ў поўным аб’ёме. Неабходна правесці шэраг тэхналагічных і арганізацыйных мерапрыемстваў.

Поделиться: