Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 апреля

Беражы здароўе з маладосці

19 і 20 красавіка ў нашым раёне пройдзе агульнарэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя “Беражы здароўе з маладосці, прайдзі міма інфаркту і інсульту”. Галоўная яе задача – павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб хваробах сістэмы кровазвароту. У рамках акцыі ў цэнтральнай раённай бальніцы адбудзецца “круглы стол”, у ходзе якога пацыенты змогуць задаць хвалюючыя іх пытанні, атрымаць інфармацыйны матэрыял аб прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Апроч таго, акцыя пройдзе ў разлікова-касавым цэнтры №10 г.п.Бялынічы ААТ “Белаграпрамбанк”, універсаме “Ластаўка”, універмагу, аграгарадках Вялікая Машчаніца і Цяхцін, вёсцы Нежкаў. З 10 да 15 гадзін медыцынскія работнікі будуць мераць жадаючым ціск, вагу цела, рост, даваць рэкамендацыі. У выпадку неабходнасці ўдзельнікі акцыі па спецыяльных талонах будуць накіраваны на кансультацыю да ўрача-кардыёлага ці ўчастковага ўрача-тэрапеўта. Тэлефон “гарачай лініі”, якая будзе працаваць 19 красавіка з 14 да 17 гадзін, - 52-002.

Поделиться: