Падчас правядзення земляных работ пры будаўніцтве аўтазаправачнай станцыі каля вёскі Карытніца знойдзены астанкі савецкага салдата.
Чалавечыя астанкі і амуніцыя часова перададзены на захаванне ў Машчаніцкі сельскі савет, а зброя і боепрыпасы – у раённы аддзел ўнутраных спраў.
У дзень Перамогі, 9 мая, астанкі невядомага савецкага салдата плануецца захаваць ў брацкай магіле на Алеі Герояў.
Поделиться: