Упярэдадзень свята працы ў Магілёве адбылося ўрачыстае мерапрыемства па занясенні на абласную Дошку гонару лепшых раёнаў, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Прыдняпроўскага краю, працоўныя калектывы якіх па выніках мінулага года дасягнулі найвышэйшых вытворчых паказчыкаў.
Прыемна адзначыць, што на Дошцы гонару прадстаўлена і Бялыніччына. На яе занесены наш раён, які заняў 3 месца ў вобласці ў спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод раёнаў з колькасцю жыхароў да 25 тысяч. Апроч гэтага, ушанавана руплівая праца калектываў БУКП “Жылкамгас” і Бялыніцкага філіяла “Аўтапарк №7” ААТ “Магілёўаблтранс”.
(Іна КАРАЛЁНАК, “Зара над Друццю”)
Поделиться: