На базе шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” прайшлі сёмыя абласныя
спаборніцтвы па мотамнагабор’і. У іх прынялі ўдзел сем каманд з
Магілёва, Бабруйска, Асіповічаў і Бялынічаў. У выніку напружанай
барацьбы перамогу святкавала дружына “Ветразя”. Другімі сталі
асіповіцкія рабяты, трэцімі – навуцэнцы абласнога цэнтра тэхнічнай
творчасці.
Поделиться: