Вызначаны лаўрэаты спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы.
Прэмія прысуджваецца кожны год маладым работнікам культуры і мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі, устаноў аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, сацыяльнай абароны Магілеўшчыны.
Сярод лаўрэатаў прэміі ёсць і прадстаўнікі Бялыніцкага раёна. У намінацыі “СМІ” адзначана галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай праграмы “Радыё Бялынічы” Галіна Крол, у намінацыі “Ахова здароўя” – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Янушкевіч, адной з лепшых у намінацыі “Адукацыя” стала вучаніца 11 класа Свяцілавіцкага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Анжаліка Крысянкова.
Поделиться: