На мэтавай пляцоўцы нашага раёна па развіцці вопыту ідэалагічнай работы прайшла стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўшчыны.
Яе ўдзельнікі наведалі ААТ “ПМК-83 Водбуд”, Цэнтр здароўя і прыгажосці ПМК-241, раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, ААТ “Новая Друць” і іншыя ўстановы і прадпрыемствы Прыдруцкага краю, дзе пазнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.
Надзвычай цікавымі ідэолагам вобласці падаліся формы работы, якія выкарыстоўваюцца ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па інфармаванні пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама вопыт праўлення СВК “Калгас “Радзіма” па стварэнні ўмоў для працы, адпачынку і фарміравання здаровага ладу жыцця сярод работнікаў і спецыялістаў.
(Іна КАРАЛЁНАК, «Зара над Друццю»)
Поделиться: