Дзеля папулярызацыі масавага футбола ў нашай краіне Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэсбулікі Беларусь, ААТ “Белаграпрамбанк” і сумеснага прадпрыемства “Санта Імпэкс Брэст” арганізавалі акцыю “Падары дзіця футбольны мяч”.
У рамках дабрачыннага мерапрыемства першакласнікі ўсіх школ рэспублікі атрымалі футбольныя мячы. У нашым раёне падарункі атрымалі 79 першакласнікаў з 11 сельскіх навучальных устаноў.
Такім чынам, напярэдадні летніх канікул і Алімпійскіх гульняў школьнікі атрымалі падарункі, карысныя для арганізацыі іх вольнага часу, выхавання каманднага духу, фарміравання пачатковых спартыўных навыкаў і ўмацавання здароўя.
Поделиться: