Днямі старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін па
ўзгадненні з аблвыканкамам падпісаў распараджэнне аб прызначэнні на
пасады начальнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і
аддзела эканомікі райвыканкама Вольгі Таран і Лідзіі Грыньковай. Да
гэтага Вольга Віктараўна працавала намеснікам начальніка ўпраўлення, а
Лідзія Антонаўна - галоўным спецыялістам аддзела. Зарэкамендавалі сябе
прафесіяналамі сваёй справы, таму новыя пасады – прадказальны этап іх
кар’ернага росту.
Поделиться: