Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

14 июня

Працоўнае лета

Наступілі доўгачаканыя летнія канікулы. У школьнікаў і студэнтаў з’явілася шмат вольнага часу, таму многія вырашылі падзарабіць грошай. Студэнцкія атрады – цудоўная магчымасць гэта зрабіць.
На базе ўстаноў адукацыі нашага раёна гэтым летам іх будзе дзейнічаць чатыры. Сярод іх – экалагічныя “Квітнеючы горад” і “Юны ляснічы” з ліку вучняў СШ № 2, гімназіі і Цяхцінскага ВПК ДССШ адпаведна. Члены першага займуцца азеляненнем вуліц Бялынічаў, а рабяты з другога будуць працаваць у лесагадавальніку Цяхцінскага лясніцтва. Удзельнікі сельскагаспадарчага атрада “Брыганціна” з ліку вучняў Лебядзянкаўскага ВПК ДССШ адправяцца на збожжаток мясцовага  сельгаскааператыва.
У ПЛ № 17 сфармірованы будатрад “Перадавік”. Ліцэісты будуць задзейнічаны на будаўніцтве МТФ у вёсцы Смятанічы Шклоўскага раёна. На будаўніцтве фермы ў СВК “Ількавічы” накіруюць студэнтаў Беларуска-расійскага ўніверсітэта.
З нагоды адкрыцця “Працоўнага семестра-2012” у ПЛ №17 і прайшла ўрачыстая лінейка з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Надзеі Серыкавай.
– Прыемна, што наша моладзь, -- падкрэсліла Надзея Сяргееўна, -- выбірае актыўны адпачынак. Жадаю добра папрацаваць і атрымаць ад гэтага задавальненне.
(Маргарыта Дудаль “Зара над Друццю”)



Поделиться: