Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 июля

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта разглядалася пытанне аб рэалізацыі ў раёне ў першым паўгоддзі бягучага года патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата».
У сваім выступленні кіруючая справамі райвыканкама Святлана Вайтовіч адзначыла, што дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Бялыніччыны прымаюцца неабходныя меры па стварэнні належных умоў для звароту грамадзян у органы дзяржаўнай улады, аператыўнаму, кампетэнтнаму і законнаму вырашэнню іх скаргаў і заяў. У прыватнасці, на сайтах райвыканкама і іншых арганізацый функцыянуе рубрыка «Электронны зварот». Рэгулярна арганізоўваюцца сустрэчы кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, жыхарамі населеных пунктаў, праводзяцца «прамыя» і «гарачыя» тэлефонныя лініі. Дадзеная работа дае свае вынікі. За першае паўгоддзе 2012 года колькасць скаргаў і іншых зваротаў у райвыканкам у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года зменшылася на 9,3 працэнта, на 36 працэнтаў адпаведна скарацілася колькасць зваротаў, якія паступалі праз вышэйстаячыя органы і сродкі масавай інфармацыі, больш чым на 40 працэнтаў — калектыўных зваротаў.
Разам з тым, работа мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы № 2 патрабуе ўдасканалення. Выпадкі павярхоўнага, фармальнага падыходу пры разглядзе зваротаў грамадзян па-ранейшаму маюць месца. За першае паўгоддзе 2012 года за валакіту, парушэнне ўстаноўленых заканадаўствам тэрмінаў разгляду зваротаў, іх неабгрунтаванае і незаконнае вырашэнне да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 6 службовых асоб. У сувязі з гэтым, шматлікія мерапрыемствы запланаваны ў раёне дзеля далейшага ўдасканалення форм і метадаў работы з насельніцтвам, узаемадзеяння з арганізацыямі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. У іх ліку — прыняцце мер па забеспячэнні тэхналагічнай і арганізацыйнай гатоўнасці да прыёму заяў грамадзян праз сетку Інтэрнет.
Поделиться: