У раённым аддзеле ЗАГС прайшоў вечар ушанавання сямейных пар, якія пражылі разам 25 гадоў.
Героямі ўрачыстасці «Срэбныя званы» сталі тры сямейныя саюзы: Мікалая
і Валянціны Капялюш, Віталя і Таццяны Гаўрыловічаў, Аляксандра і Вольгі
Цапік.
Супрацошнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі для юбіляраў
яркае і насычанае свята, напоўненае музыкай, кветкамі і шчырымі словамі
віншаванняў. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй жыцця святых
заступнікаў сям’і і шлюбу Пятра і Феўронні, традыцыямі святкавання
25-годдзя сумеснага жыцця, а артысты РЦК падрыхтавалі цікавыя музычныя нумары.
Шчаслівыя пары атрымалі памятныя медалі, пакінулі подпісы ў кнізе юбіляраў, а ў завяршэнні вечарыны закружыліся ў вальсе.
Поделиться: