Згодна рашэння райвыканкама ў жніўні-лістападзе бягучага года на Бялыніччыне адбудзецца прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян РБ, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама тых, хто страціў правы на адтэрміноўку. Асобам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на дадзенае мерапрыемства па прызыве, неабходна з’явіцца ў раённы ваенны камісарыят з 27 жніўня па 30 лістапада бягучага года.
Поделиться: